У Полацкім раёне сутыкнуліся “Жыгулі”: загінулі два чалавекі

Жанчына на “Жыгулях”, якая хацела абагнаць аўтобус, выехала на сустрэчную паласу. Там аўтамабіль сутыкнуўся з другімі “Жыгулямі”. Жанчына-кіроўца загінула, загінула таксама яе пасажырка-пенсіянерка. Кіроўца сустрэчных “Жыгулей”, 40-гадовы мужчына і яшчэ адна пасажырка, што ехала разам з жанчынай, з траўмамі трапілі ў лякарню.