У Полацку паставяць кірмаш на 2 км і запросяць у калгас

Як паведамляе БЕЛТА, на працягу трох святочных дзён з раніцы і да паўночы на праспекце Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля будзе стаяць кірмаш даўжынёй 2 км. Сваю прадукцыю прадставяць 48 суб'ектаў гаспадарання Віцебшчыны.

Гандлёвы кірмаш, які атрымаў назва "Стужка часу", разлічаны на 2 тысячы пасадачных месцаў і падзелены на некалькі часавых адрэзкаў. Тут можна будзе пабачыць "Полацк старажытны", "Полацк княжацкі", "Полацк асветніцкі", "Полацк купецкі", "Полацкі кірмаш", "Полацк ХХ стагоддзя", "Сучасны Полацк". Кожны часавы адрэзак будзе мець свой каляровы знак і свае персанажы. Так, "Полацк старажытны" будзе ў бардо і колеры неадбеленага лёну. Гасцей там будуць сустракаць крывіч і крывічанка ў палатняных кашулях. "Полацк ХХ стагоддзя" перанясе ў савецкія часы. Яго атрыбуты  плугі, мяхі са збожжам, вазы і лозунг: "Ідзі, таварыш, да нас у калгас!"

Юбілейныя святкаванні ў Полацку пачнуцца 25 траўня. Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць у горадзе па 5 чэрвеня.

Фота — belarus.by