У Польшчы арыштаваны беларускі кіроўца, які ўчыніў аварыю

Мужчыну могуць прызнаць вінаватым у няшчасным выпадку, які пацягнуў за сабой смерць.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічны выпадак здарыўся 6 верасня ў Варміньска-Мазурскім ваяводстве. BMW, якім кіраваў беларус, спрабаваў абагнаць іншы аўтамабіль у месцы, дзе гэта забаронена. Акрамя таго, мужчына перавысіў дазволеную хуткасць, абганяў аўтамабіль пры кепскай бачнасці.

У выніку BMW беларуса выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Suzuki Swift. Ад сутыкнення аўтамабіляў загінуў 84-гадовы польскі кіроўца. Двое беларусаў, якія знаходзіліся ў BMW, сур’ёзна не пацярпелі.

Польскія СМІ паведамляюць, што беларусу пагражае да 8 гадоў зняволення.

Фота — naszemiasto.pl