У Польшчы памерла набеліянтка Віслава Шымборская
Вядомай паэтцы было 88 гадоў.
Па словах яе асабістага сакратара, Шымборская памерла ў сне ўвечары 1 лютага ў сваёй кватэры ў Кракаве. Прычынай смерці стаў рак лёгкіх, паведамляюць замежныя СМІ.
Калі паэтку ўзнагароджвалі Нобелеўскай прэміяй у 1996 годзе, камітэт назваў яе "Моцартам паэзіі". Гаварылася, што ў яе вершах вытанчанасць мовы злучалася з палкасцю Бетховена.
Вершы паэткі перакладзеныя на 40 моваў свету, у тым ліку на беларускую. Выйшлі тры кнігі перакладаў Шымборскай: у 1991 — "Свет варты вяртання", у 2005-м — "Хвіля", на мяжы 2010-га і 2011-га — "Дзвюхкроп'е".