У Польшчы збіраюць ноўтбукі для беларускіх праваабаронцаў
Пачалася акцыя "Delete system" у дапамогу беларускім праваабаронцам з арганізацыі праваабарончы цэнтр "Вясна".
Арганізацыя "Projekt Śląsk" сумесна з ініцыятывай "Wolna Białoruś"'" нагадваюць, што нядаўна беларускія ўлады канфіскавалі тэхніку праваабаронцаў з "Вясны". Збор ноўтбукаў падоўжыцца да 20 сакавіка, паведамляе Gazeta.pl.
Польскія актывісты прымаюць не толькі новыя наўтбукі, але і ўжываныя. Ініцыятары акцыі лічаць, што сабраныя ноўтбукі дапамогуць апісаць сітуацыю ў Беларусі ў сферы абмежавання грамадзянскіх свабод.
Фота: mobile-review.com