У польскай Белавежы адзначылі беларускае Купалле
Святкаванне распачалося 7 ліпеня а 20.40 урачыстай хадой з песнямі ад Белавежскага асяродку культуры да амфітэатру.
Там прайшоў канцэрт ансамбляў "Бяседа" з Мінска" і "Спадчына" з Пружанаў. Выступілі таксама лаўрэаты фестывалю беларускай песні з Падляшша.
Пасля канцэрту адбылося шэсце з вянкамі ў бок ракі, феерверкі і пусканне вянкоў па вадзе.
Арганізатарам мерапрыемства выступілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства і Белавежскі асяродак культуры.
Святкаванне Купалля ў Белавежы адбываецца ўжо шмат гадоў і стала традыцыйным.