У Празе пройдзе акцыя ў падтрымку Мікалая Статкевіча
4 траўня а 19-й яна адбудзецца на Вацлаўскай плошчы чэшскай сталіцы.
Арганізатарам акцыі выступілі Беларуская асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Алесем Міхалевічам. Падтрымала акцыю Беларуская грамада ў Празе.
Нагадаем, што 26 траўня мінулага года Мікалая Статкевіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ужо сёлета 12 студзеня Статкевіч быў пераведзены на тры гады на турэмны рэжым. Тым не менш палітвязень адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні, як гэта зрабілі некаторыя іншыя палітвязні.