У Празе сёння развітаюцца з Вацлавам Гавэлам
Цырымонія пройдзе ў саборы святога Віта.
Першы прэзідэнт Чэхіі пайшоў з жыцця 18 снежня. Яму было 75 гадоў. Вацлаў Гавэл узначальваў Чэхаславакію з 1989 па 1992 год, а ў 1993-2003 гадах ён быў першым прэзідэнтам Чэхіі.
У канцы 1980-х гадоў Гавэл быў адным стваральнікаў "Грамадзянскага форуму", які стаў галоўнай апазіцыйнай сілай у Чэхаславакіі напярэдадні распаду сацыялістычнага блока. 29 снежня 1989 на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат федэральнага сходу Чэхаславацкай рэспублікі Гавэл быў абраны прэзідэнтам.