У Празе сёння пройдзе першы паказ выставы "Чарнобыль і Беларусь"

Выставу пасля ўбачаць яшчэ ў пяці краінах Еўрасаюза. З лютага па май яна пабывае ў Аўстрыі, Швейцарыі, Германіі, Нідэрландах і Бельгіі. Матэрыялы для экспазіцыі падрыхтавалі супрацоўнікі Інстытута радыялогіі МНС Беларусі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.