Cёння стане вядома, ці атрымае Алесь Бяляцкі прэмію Сахарава
Беларускі палітвязень трапіў у лік трох фіналістаў, абраных Еўрапарламентам з усіх намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі".
Акрамя Алеся Бяляцкага на прэмію прэтэндуюць Pussy Riot, іранскі юрыст Насрын Сатудэх і іранскі рэжысёр Джафар Панагі, якія намінаваныя ўдвох.
Пераможца будзе названы 26 кастрычніка, ён атрымае 50 тысяч еўра.
Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 года зняволення за нясплату падаткаў. Бяляцкі віны не прызнаў, заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. ЕС, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Алеся Бяляцкага палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення.