У пятніцу на волю выйшла праваабаронца Кася Галіцкая
Яе затрымалі 17 ліпеня ў Доме правасуддзя, куды яна прыехала на суды над маладафронтаўцамі.
Галіцкую абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". У той жа дзень суд не адбыўся — у суддзі заставалася мала працоўнага часу. Яе судзілі 18 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе сталіцы. Адзначым, што суддзёй была Таццяна Матыль, якая знаходзіцца ў "чорным спісе" ЕС. Яна адправіла Касю Галіцкую на 10 сутак за краты.
Сведкамі выступалі два супрацоўнікі спецназу, якія патлумачылі, што "незвычайная грамадзянка" парушала грамадскі парадак каля будынку 9-й бальніцы. Яны не хавалі, што патрулявалі вуліцу ў цывільным адзенні.
Фота — belsat.eu