У пятніцу прагназуецца не больш за 24 цяпла, пройдуць навальніцы

Уначы ў пятніцу на большай частцы краіны, а ўдзень у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У начныя гадзіны пройдуць моцныя залевы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 цяпла, а ўдзень — 18-24, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net