У Расіі дзяўчынку назвалі ў гонар Дзмітрыя Мядзведзева

Бацькі патлумачылі свой выбар тым, што Мядзведзеў першы па-сапраўднаму ліберальны дэмакратычны прэзідэнт Расіі, паведамляе сайт "Подробности". Калі б нарадзіўся хлопчык, бацькі  б далі яму імя Дзмітры. 


Каб назваць дачку, бацькі скарацілі імя расійскага прэзідэнта да абрэвіятуры і атрымалі імя Медмія. Націск у імі ставіцца на апошні склад.