У Расіі расстралялі двух рабочых з Беларусі
У вёсцы Кудрава Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці невядомыя з аўтамабіля абстралялі двух рабочых з Беларусі.
Як паведамляе сайт konkretno.ru, на будаўнічай пляцоўцы невядомыя злачынцы з аўтамабіля "Міцубісі" зрабілі некалькі стрэлаў у двух нашых суайчыннікаў. Аднаму з іх 33, другому 32 гады.
Адзін з беларусаў атрымаў агнястрэльнае раненне грудной клеткі, траўму сэрца, яму прастрэлілі левае лёгкае і ранілі левае вуха. У цяжкім стане мужчыну шпіталізавалі ў Ваенна-медыцынскую акадэмію. Другі беларус з агнястрэльным раненнем правага сцягна і ў здавальняючым стане шпіталізаваны ў цэнтральную раённую лякарню горада Усевалажска.
Зламыснікі паспелі ўцячы. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Фота — sakhalife.ru