У расіян, якія вызвалілі беларуса з рабства, праблемы з уладамі
Сябры моладзевага руху “Альтэрнатыва” два дні таму вызвалілі чалавека, які 12 гадоў знаходзіўся на рыбнай ферме.
Зараз іх шукае паліцыя, паведаміў БелаПАН лідар беларускага пошукава-ратавальнага атраду “Анёл” Сяргей Коўтун. На дадзены момант сітуацыя ўскладняецца тым, што валанцёры не могуць атрымаць дапамогу або проста звязацца з расійскай амбасадай, а сам вызвалены беларус не мае дакументаў, апроч пасведчання, што ён прызнаны памерлым аддзелам ЗАГС. Зараз мужчына, якога клічуць Мікалаем, знаходзіцца ў адносна бяспечным месцы. Па словах актывістаў, ён працаваў на рыбнай ферме ў былога палкоўніка МУС, а той мае пэўныя сувязі і не хоча розгаласу.
У Мазыры, родным горадзе Мікалая, яго чакаюць маці, сястра, дачка, якія не бачылі яго 12 гадоў.