У Расонах гарэла школа імя Машэрава
З трохпавярховага будынку давялося эвакуяваць больш за 600 чалавек — школьнікаў і настаўнікаў.
Паведамленне пра пажар паступіла расонскім выратавальнікам сёння ў 08 гадзінаў. Да месца выкліку выехалі 4 падраздзяленні МНС.
У выніку здарэння ніхто са школьнікаў і настаўнікаў школы не пацярпеў. У будынку школы закуродымленыя сцены. Пажарнікі дазволілі працягнуць вучобу пасля праветрывання будынку, інфармуе БЕЛТА.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы. Пажар пачаўся са складу макулатуры.