У рэйтынгу "Doing Business-2012" Беларусь на 69-м месцы
Сусветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя апублікавалі рэйтынг спрыяльнасці дзелавому асяродку.
Беларусь у ім заняла 69-е месца, паміж дзяржавай Карыбскага рэгіёну Трынідад і Табага ды Кіргізстанам.
Узначальвае рэйтынг Сінгапур. У першу. Пяцёрку таксама ўваходзяць Ганконг, Новая Зеландыя, ЗША і Данія, паведамляе “Радыё Свабода”.
184 краіны, уключаныя ў рэйтынг "Doing Business", ацэньваюцца па 11 паказніках. У тым ліку па выдатках на стварэнне, функцыянаванне і закрыццё кампаніі, атрыманні дазволаў на будаўніцтва, сітуацыі з найманнем працоўнай сілы і па падатковаму клімату.