У рэйтынгу шчаслівых краінаў Беларусь заняла 103-е месца

Рэйтынг шчасця апублікаваў даследчы інстытут New Economic Foundation. Ён вымярае якасць жыцця з пункту гледжання яе працягласці, асэнсавання шчасця і стану збароўя насельніцтва.

Брытанскія навукоўцы ацанілі шчасце для 151 краіны. Найбліжэйшыя да "топа" еўрапейцы — жыхары Нарвегіі — займаюць толькі 29-е месца, паведамляе "Коммерсантъ".