У рэйтынгу кахання Беларусь заняла 131-е месца
Такія вынікі апытання, праведзенага агенцтвам Gallup.
Як адзначае сайт bloomberg.com, спецыялісты агенцтва задавалі пытанне "Ці адчувалі вы ўчора шмат кахання?" Апытанне ладзілася ў 136 краінах.
У выніку наша краіна апынулася толькі на 131-м месцы. Станоўча на пытанне адказалі толькі 48* рэспандэнтаў.
З нашых суседзяў Украіна займае 124-е месца, Расія — 121-е, Літва — 120-е, Латвія — 117-е. Вышэй за іх у рэйтынгу паднялася Польшча — 84-е месца (67%).
Тройку лідараў склалі Філіпіны, Руанда і Пуэрта-Рыка. Там станоўчыя адказы давалі 90 і больш адсоткаў рэспандэнтаў.
Фота — planeta-zdorovya.com