У Рунэце шукаюць фота аголеных Герасімені і Сычова
"Комсомольская правда в Беларуси" праверыла, чым цікавыя інтэрнэт-карыстальнікам беларускія спартсмены.
За апошнія дзевяць месяцаў у пашуковай сістэме Яндэкс самымі папулярнымі былі рускамоўныя запыты па імені і прозвішчы, напрыклад, "Дар'я Домрачава" і "Вікторыя Азаранка". Таксама вельмі распаўсюджаны запыт "Дар'я Домрачава выйшла замуж" — гэта рэакцыя на чуткі, якія з'яўляліся ў інтэрнэце.
Шукаюць і фота аголеных плыўчыхі Аляксандры Герасімені, тэнісісткі Азаранкі, біятланісткі Домрачавай, а таксама футбаліста-легіянера мінскага "Дынама" Дзмітрыя Сычова.
Фота — kp.by