У Рызе юнак палохаў мінакоў аўтаматам
На шчасце, "калашнікаў" быў цацачны, але гэтага не ведалі спалоханыя жыхары латвійскай сталіцы і турысты.
Як паведамляе сайт delfi.lv, паліцыя зладзіла аблаву на "жартаўніка". Падчас затрымання высветлілася, што аўтамат несапраўдны. Але ў хлопца знайшлі сапраўдны нож.
Нагадаем, месяц таму ў эфіры Еўрарадыё масквіч Павел Тарасаў распавёў, як ён без перашкод хадзіў па цэнтры Масквы з аўтаматам (гэта быў макет, але вельмі падобны да арыгіналу). І ніхто яго не затрымаў.

Фота — delfi.lv, tsybankov.livejournal.com