У Самахвалавічах абрабавалі шапік “Белсаюздруку”
Асадак, сшыткаў і іншых канцтавараў выцягнулі амаль на 1 тысячу долараў.
Злачынства адбылося ў перыяд з 23 па 27 верасня. Невядомыя ўзламалі ралету шапіка і скралі канцтавары коштам больш за 8 мільёнаў рублёў. У злачынстве падазраюцца вучанні 6-га і 9-га класаў і 17-гадовы беспрацоўны жыхар Самахвалавічаў, раней асуджаны за крадзёж.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса — крадзёж. Скрадзенае канфіскавана.
Фота: www.souzpechat.by.