У санаторыі "Буг" затрымалі 68-гадовую "валютчыцу"

Як паведамляе БелаПАН, пенсіянерка з Пінскага раёна купляла ў расіян, якія адпачываюць у санаторыі, расійскія рублі. У жанчыны канфіскавалі 755 тысяч беларускіх рублёў і 2 тысячы расійскіх. 


На затрыманую бабулю склалі пратакол. Міліцыянты выявілі, што жанчына з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам і ў санаторыі не адпачывае. 


На Брэстчыне гэта першы сёлета выпадак затрымання "валютчыка" на тэрыторыі санаторна-курортных установаў.