У Санкт-Пецярбургу памёр беларускі гісторык Валянцін Грыцкевіч

Як піша nn.by, Валянцін Грыцкевіч доўгі час хварэў, паўтара месяца ляжаў без прытомнасці.

Як і яго старэйшы брат Анатоль, Валянцін Грыцкевіч аддаў многія гады вывучэнню беларускай гісторыі. Навуковыя даследаванні Валянціна Грыцкевіча былі прысвечаныя гісторыі беларускай медыцыны. Таксама ён даследаваў біяграфіі беларускай інтэлігенцыі ў замежжы. Аўтар кніг "Падарожжы нашых землякоў", "Дзесяць шляхоў з Вільні", "Ад Нёмана да берагоў Ціхага акіяна" "Шляхі вялі праз Беларусь" ды многіх іншых

Валянцін Грыцкевіч быў адным з арганізатараў і неадменным старшынём Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Пецярбургу (з 1989), сябрам Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" ды іншых грамадскіх арганізацыяў.

Партрэт, Валянціна Грыцкевіча, намаляваны Анатолем Крывенкам, — adradjency.narod.ru