У Санкт-Пецярбургу можа з’явіцца помнік Джобсу
Ужо арганізаваны конкурс на лепшую ідэю для помніка.
Пераможца конкурсу на лепшую канцэпцыю помніка Джобсу стане вядомы 10 жніўня, паведамляе арганізатар конкурсу – “Фонд прагрэсу ІТ”.
“Гэта можа быць любая ідэя: ад класічнага помніка, стэлы, мемарыяльнай дошкі – да электроннай інсталяцыі. Пераможца будзе выбраны з улікам меркавання аўтарытэтнага журы, у якое будуць уваходзіць прафесіяналы ў галіне IT Санкт-Пецярбурга, і галасавання інтэрнэт-карыстальнікаў, -- гаворыцца ў паведамленні.
Стыў Джобс, заснавальнік і ідэйны натхняльнік Apple, памёр 5 кастрычніка 2011 года ва ўзросце 56 гадоў пасля працяглай хваробы.