У сераду даражэе на 20% сціснуты прыродны газ
Ён выкарыстоўваецца для запраўкі аўтатранспартных сродкаў.
Такім чынам, новая рознічная цана на сціснуты прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях, складзе 2900 рублёў за куб. м.
"Гэта рашэнне выклікана неабходнасцю выключыць дыспарытэт цэн на маторнае паліва для запраўкі аўтатранспарту", — цытуе БелаПАН каментар Мінэканомікі.
Міністэрства звяртае ўвагу, што гаворка ідзе не пра звадкаваны газ, які рэалізуецца на аўтагазазаправачных станцыях, а пра кампрыміраваны, ці сціснуты, прыродны газ, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях.
Папярэдняе павышэнне было ў жніўні 2012 года на 20,2%.