У Шаркаўшчыне моцны вецер не даў правесці базар (фота)
З-за парываў ветру немагчыма было паставіць гандлёвыя палаткі.
Стыхія так разбушавалася, што ажно пазрывала шыфер з гандлёвага цэнтру “Родны кут”, які размешчаны насупраць рынку. Супрацоўнікі ДАІ былі вымушаныя нават часова перакрыць рух на гэтым адрэзку дарогі.
Месцамі вецер паваліў бігборды, паадрываў дарожныя знакі. У вёсцы Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна былі пашкоджаныя стрэхі на дамах.
