У Шчучынскім раёне ў дарожнай аварыі загінула два чалавекі
Яшчэ трое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Трагедыя адбылася ў ноч на 14 кастрычніка. Аўтамабіль маркі “Ровер” выехаў на праезную частку, кіроўца не ўправіўся з кіраваннем і адбыўся занос. Пасля гэтага машыну вынесла ў кювет, а затым яна павалілася ў меліярацыйны канал.
У выніку здарэння загінуў 22-гадовы кіроўца і пасажыр, якому 19 гадоў. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца, паведамляе БЕЛТА.