У Шклове адкапалі пярсцёнак з гербам канцлера ВКЛ

Акрамя гэтага знойдзены срэбраны медальён і крыж-энкалпіён з рэшткамі арганікі.  Апошні праляжаў у зямлі амаль 1000 год і выдатна захаваўся, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.

Энкалпіён — гэта невялічкі куфэрак крыжападобнай формы з выявай Ісуса Хрыста і святых. Унутры энкалпіёна змяшчаліся часткі свянцонай прасфоры, альбо мошчы святых. Гэта рабілася, каб засцерагчы чалавека ад разнастайнай пошасці падчас дальніх паходаў і падарожжаў. Гэты крыж насіўся на завязцы, альбо ланцужку і выкарыстоўваўся для ўзнагароды біскупаў пры пасвячэнні ў сан.

Раскопкі на старажытным шклоўскім гарадзішчы працягваюцца, таму новыя знаходкі таксама магчымыя.