У школах Масквы пачалі перапісваць настаўнікаў з Беларусі

У маскоўскіх школах патрабуюць перапісаць настаўнікаў, якія маюць грамадзянства Беларусі. Пра гэта паведамляюць радыёслухачы ў эфіры "Русской службы новостей".

Як паведаміў адзін са слухачоў, у адну з маскоўскіх школ паступіў ліст з патрабаваннем перапісаць усіх працуючых настаўнікаў грамадзян Беларусі і перадаць гэты спіс у дэпартамент адукацыі. Па словах некалькіх відавочцаў, інструкцыі з патрабаваннем перапісаць грамадзян Беларусі паступілі і ў вытворчыя арганізацыі, якія не звязаны з адукацыяй. Гаворка ідзе пра лісты з упраўлення Расстата. Афіцыйных каментароў з нагоды гэтай інфармацыі пакуль няма.