У Шумілінскім раёне затрымалі маці згарэлага дзіцяці

Справу вядзе Шумілінскі райаддзел Следчага камітэта. Як інфармуе БелаПАН, раніцай 13 снежня ў кватэры пенсіянеркі, якая жыве ў вёсцы Нікіціха Шумілінскага раёна, узнік пажар. У агні згарэў хлопчык, якому быў толькі месяц ад нараджэння.

У следства ёсць падставы меркаваць, што падпал ложка ўчыніла маці загінулага. Жанчыну затрымалі.

Фота — obozrevatel.com