У Швецыі рэзкі недахоп настаўнікаў
А ўсё праз дэмаграфічны выбух у гэтай скандынаўскай краіне.
Па статыстыцы ў Швецыі ў чэрвені было размешчана 29 тысяч вакансій настаўнікаў пачатковых класаў. Гэта на 25% больш, чым у мінулым годзе.
Асабліва сур'ёзная сітуацыя сярод дашкольных настаўнікаў - рост вакансій склаў адразу 44%. Настаўнікаў малодшых класаў цяпер трэба больш на 24%.
Рэзкі недахоп настаўнікаў у Швецыі тлумачыцца дэмаграфічным выбухам, які назіраецца ў краіне ўжо некалькі гадоў. Калі тэндэнцыя працягнецца, то ў будучыні работнікі гэтых прафесій змогуць выбіраць працу з многіх прапановаў.