У СІЗА КДБ у рамках "калійнай" справы трапілі 10 чалавек
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Віктара Русака, гэта найбольш актыўныя фігуранты справы.
Па звестках КДБ, якія пераказвае interfax.by, толькі за 2011 год шкода ад незаконнага гандлю калійнымі ўгнаеннямі склала амаль 109 млрд рублёў (каля 30 млн долараў).
У злачынную групу, кажуць кадэбісты, уваходзіла не менш за 40 чалавек. Яны набывалі калій па кошце ад $12 да $20 за тону ў аграсервісаў і фермерскіх гаспадарак. Потым па падробленых дакументах яго, пад выглядам расійскай прадукцыі, прадавалі за мяжу па $350-400 за тону.
Усе 10 затрыманых з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі. Аднак у схеме, кажуць у КДБ, былі задзейнічаныя грамадзяне і іншых краін, у прыватнасці расіяне.
Фота — БелаПАН