У схованцы дэпутата знайшлі мільён еўра

Ператрус на віле дэпутата чэшскага парламента ад Сацыял-дэмакратычнай партыі і былога міністра аховы здароўя Давіда Рата праводзіўся пасля яго затрымання падчас атрымання хабару — у скрынцы з віном знайшлі 7 млн крон (больш за 200 тысяч еўра). Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Як паведамляе тэлеканал Euronews, у адзін дзень з Ратам былі затрыманыя яшчэ сем чэшскіх чыноўнікаў. Іх абвінавачваюць у дачы хабару і махінацыях пры дзяржаўных замовах выдаткаваных з ЕС сродкаў.

Фота — delfi.lv