У Смалявіцкім раёне затрымалі Андрэя Дзмітрыева і Міхаіла Пашкевіча

Нагадаем, у Смалявіцкім раёне працягваюцца акцыі пратэсту супраць будаўніцтва там кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Як паведамляе БелаПАН, разам з Дзмітрыевым і Пашкевічам былі затрыманыя іншыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" — Юлія Ляшкевіч і Юрый Ганчар, а таксама кіраўнік садовага таварыства "Рэчанька" Васіль Казлоўскі (пазней яго выпусцілі). Іх завезлі ў Смалявіцкі РУУС. Паводле некаторых звестак, усіх затрымалі па справе сакавіцкай акцыі пратэсту.

На Міхала Пашкевіча складаюць пратакол аб непадпарадкаванні міліцыі. Суд над ім могуць прызначыць на заўтра, паведамляе ў Twitter Андрэй Дзмітрыеў.

Адзначым, што кампанія "Гавары праўду" аказвае юрыдычную і інфармацыйную падтрымку жыхарам Смалявіцкага раёну, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва тэхнапарку.

Фота — smaliavichy.by