У спаборніцтвах на веданне беларускай мовы перамаглі бабруйчане
У конкурсе прынялі ўдзел каля 30 вучняў.
Па яго выніках першае і другое месца занялі вучні бабруйскай гімназіі №3 Наста Жарневіч і Алена Храпка. Трэцяе месца заняў школьнік з вёскі Пудоўля Дрыбінскага раёна Ягор Лаўрэнаў.
Цырымонія ўручэння каштоўных прызоў пераможцам адбудзецца праз два тыдні. За першае месца прадугледжаны грашовы прыз у памеры 300 тысяч рублёў.