У спісе самых небяспечных гарадоў Еўропы Мінск — другі
Спіс небяспечных для пражывання і часовага знаходжання гарадоў склалі спецыялісты Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.
Самыя небяспечныя гарады ў свеце сканцэнтраваныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Абсалютным лідарам сярод "сталіц злачыннасці" стала сталіца Венесуэла Каракас. Там узровень наўмысных забойстваў складае 122 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва. На другім месцы ў сумным рэйтынгу — Гватэмала Сіці (118,3), перадае interfax.by.
Зусім трохі адстае Бастэр — галоўны горад малюсенькай карыбскай дзяржавы Сэнт-Кітс — і Невіс. У ім, у пераліку на 100 тысяч насельніцтва, адбываецца 97,6 забойства.
У Еўропе самым крымінальным горадам апынуўся Талін. Узровень наўмысных забойстваў у ім складае 7,3. На другім месцы сярод еўрапейскіх гарадоў — Мінск. Па звестках ААН, тут здзяйсняецца 5,7 наўмысных забойстваў на 100 тысяч насельніцтва. Гэта паказчык большы, чым у Нью-Ёрку (5,6), суседніх з Беларуссю сталіцах Рызе і Вільні (5,4), Маскве (4,6) і Кіеве (4,2).
Самымі спакойнымі і бяспечнымі гарадамі свету прызнаныя Рэйк'явік, Любляна і Лісабон у Еўропе і Токіа ў Азіі — тут узровень забойстваў на 100 тысяч насельніцтва ніжэй за 1.
Фота — fedpress.ru