У сталіцы ЗША адбыўся моцны землятрус

Падчас землятруса ў Вашынгтоне, у будынку Кангрэса на Капіталійскім пагорку і ў Пентагоне была праведзена эвакуацыя. У Нью-Ёрку на некаторы час перасталі працаваць аэрапорты, паведамляе ВВС. Эпіцэнтр землятруса, які ацэньваюць у 6 балаў па шкале Рыхтэра, знаходзіўся ў Вірджыніі, за 92 мілі ад сталіцы ЗША. За сто гадоў назіранняў амерыканскія сейсмолагі ўпершыню зафіксавалі на ўсходзе ЗША настолькі моцнае змяшчэнне зямных парод.