У Стамбуле забілі "аўтарытэта", які "замовіў" Дзеда Хасана
Праўда, сваякі крымінальнага аўтарытэта Раўшана Ленкаранскага сцвярджаюць, што ён жывы і здаровы.
Як паведамляе "Комсомольская правда", на днях у Стамбуле быў забіты крымінальны аўтарытэт Раўшан Джаніеў, таксама вядомы як Раўшан Ленкаранскі. Нібыта, злодзея ў законе расстралялі разам з целаахоўнікамі на адной з вуліц мегаполіса, ён сканаў у адной з мясцовых клінік.
Паводле некаторых звестак, Раўшан Ленкаранскі быў ворагам Дзеда Хасана. Яго нават называлі як меркаванага замоўцу "караля рускай мафіі". Адразу пасля інфармацыі пра смерць Раўшана папаўзлі ўпартыя чуткі, што яго расстрэл стаў помстай за Дзеда Хасана.
Сваякі Джаніева абвяргаюць яго смерць. Па іх словах, Раўшан жывы і здаровы і цяпер знаходзіцца ў Дубаі.
Нагадаем, злачыннага аўтарытэта Аслана Усаян, больш вядомага як Дзед Хасан, смяротна паранілі 16 студзеня ў самым цэнтры Масквы, калі ён выходзіў з рэстарана.
Фота — kp.by