У Старобіне замест "чупакабры" ловяць бадзяжных сабак
У пасёлку ў Салігорскім раёне працягваюцца пошукі таямнічага драпежніка, які масава знішчае хатніх жывёлаў.
Ён забівае і выпівае кроў курэй, трусоў, катоў, нападае нават на свінняў. Версіі наконт таго, што ж гэта за драпежнік, розныя, аж да таго, што прыгадваюць таямнічую "чупакабру".
Як інфармуе БЕЛТА, міліцыя спасылаецца на сведчанне аднаго з мясцовых жыхароў, які бачыў як бадзяжны сабака выбег з падворку, дзе пасля знайшлі забітых птушак. Каб выключыць версію, што вінаватыя бадзяжныя сабакі, было вырашана іх усіх злавіць.
Таксама міліцыяй разглядаецца і іншая прычына гібелі хатніх жывёлаў. Паведамляецца, што начныя дзяжурствы не даюць выніку — "істота, якая забівае хатніх птушак, паводзіць сябе вельмі асцярожна і адчувае набліжэнне людзей, а святло ліхтароў яго адпалохвае".
А пакуль жыхары Старобіна пачалі актыўна ставіць капканы на драпежніка, які можа прагрызаць нават металічную агароджу (на здымку).
Таямніца старобінскай “чупакабры” раскрыта. Мясцовыя жыхары апісалі Еўрарадыё выгляд “незямной істоты”