У Старобіне ловяць "чупакабру", увялі начныя дзяжурствы

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што ў пасёлку Старобін у Салігорскім раёне невядомы драпежнік масава знішчае хатніх жывёлаў. Ён забівае курэй, трусоў, катоў, нападае нават на свінняў. Тэлеканал АНТ паведамляў, што спіс ахвяр "чупакабры" складае тысячы!

Як інфармуе БЕЛТА, удзельнікі начных дзяжурстваў паспрабуюць злавіць таямнічага звера. Па словах старшыні Старобінскага сельсавета Галіны Аляксандравай, "чупакабра" адзначылася нападамі на хатніх жывёлаў у пасёлку яшчэ мінулай зімой, а пасля на нейкі час знікала. Цяпер жа драпежнік так запалохаў людзей, што яны пачалі прасіць абароны ў мясцовых уладаў.

Фота — zoosite.ru