У Століне ў настаўніцы скралі $12 тыс., у Іванаве ў настаўніка — $4 тыс.
У Столінскі РАУС звярнулася з заявай настаўніца мясцовай школы, кватэру якой абрабаваў невядомы.
Ён падабраў ключы і забраў амаль 12 тысяч долараў і два ювелірныя вырабы на агульную суму больш за 102 мільёны рублёў. Распачатая крымінальная справа і ўжо ёсць падазраваны.
Нагадаем, нядаўна ў Іванаве ў настаўніка скралі амаль 4 тысячы долараў. Невядомы зламыснік патрапіў у прыватны дом, "адціснуўшы шклопакет".