У Столінскім раёне затрымалі ваенную прадукцыю
Як паведамляе абласная міліцыя, выпадак адбыўся побач з вёскай Ямное.
Там міліцыянты з памежнікамі затрымалі грузавік, які перавозіў шэсць блокаў кіравання агнём артылерыйскай устаноўкі БМП-2 і БТР. Таксама ў грузавіку было шэсць комплексаў курсавой сістэмы “Маяк-2” — яна выкарыстоўваецца для навігацыі верталётаў МІ-8 і МІ-24. Папярэдні кошт затрыманага абсталявання — больш за адзін мільярд рублёў.
Кіроўца грузавіка кажа, што перавезці груз яго папрасіў невядомы мужчына.