У Стоўбцах з райвыканкама скралі сцяг

Знікненне сцяга выявілі работнікі райвыканкама зранку 23 верасня, паведамляе "Хартыя'97". Пра здарэнне яны адразу ж паведамілі ў міліцыю. Цяпер міліцыянты шукаюць вінаватых.

Дарэчы, у Стоўбцах афіцыйны сцяг з адміністрацыйнага будынка здымаюць не першы раз. У 1997 годзе такі ўчынак зрабіў Аляксей Шыдлоўскі. За гэта і антылукашэнкаўскія графіці на сценах дамоў яго асудзілі на паўтара года калоніі ўзмоцненага рэжыму.