У студзені золатавалютныя запасы Беларусі скараціліся на 70,4 млн долараў

Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 лютага золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 8 млрд 24,6 млн. долараў. У нацыянальным вызначэнні іх узровень павялічыўся на 184,5 млн долараў — да 8 млрд 945,5 млн. долараў.

Прэс-служба Нацбанка адзначае, што на зніжэнне аб'ёма золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Падтрыманню аб'ёма рэзерваў у студзені 2013-га пераважна садзейнічала паступленне чацвёртага траншу крэдыта Антыкрызіснага фонда ЕўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў долараў.