У судзе над Алесем Яўдахам зноў абвешчаны перапынак

Як паведамляе nn.by, апошняе паседжанне было 24 лістапада. Суддзя Шаграй прызначыла дзве экспертызы. Адна павінна палічыць наноў суму нібыта незаконнага атрыманага даходу. А другая — праверыць, ці почырк на дакументах аб атрыманні грошай належыць Алесю Яўдаху.

Нагадаем, што заснавальніка сэрвісу "Кнігі — поштай" Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Максімальная кара, што яму пагражае, — гэта пазбаўленне свабоды да трох гадоў.