У цэнтры Горак не працуе сотня тэлефонаў
Прычынай стала перарваная пры рамонце моста тэлефонная лінія.
Як паведамляе сайт horki.info, жыхары шматкватэрных дамоў па вуліцы Якубоўскага ўжо некалькі дзён жывуць без сувязі. Аварыя закранула сотні кватэраў, кажуць у мясцовым аддзяленні "Белтэлекаму".
Ужо 5 сакавіка рамонтнікі пачалі выпраўляць непаладкі. Магчыма, тэлефонная сувязь аднавіцца ўжо ўвечары.