У цэнтры Мінска паставяць стэнды з картамі для замежнікаў
Па гэтых картах турысты змогуць лепей арыентавацца ў сталіцы.
Ім стане прасцей знайсці галоўныя славутасці, пракласці маршрут да гатэля, знайсці шлях да метро, перадае БЕЛТА. Можна будзе таксама даведацца, дзе паблізу знаходзіцца кавярня ці аптэка.
Гарадскія ўлады плануюць, што ў Верхнім горадзе будзе ўсяго чатыры такіх стэнды. Два з’явяцца каля ратушы і архікатэдры Панны Марыі. Іх усталююць да канца года.