У цэнтры Мінску вайскоўцы Катара пабудуюць гатэль і спортцэнтр
Указ пра гэта Аляксандр Лукашэнка падпісаў незадоўга да будучага візіту ў Катар.
Новабудоўля мяркуецца на праспекце Пераможцаў — паміж футбольным манежам і навучальна-спартовай базай па водных відах спорту.
Комплекс павінны пабудаваць да 2014 года, каб паспець да чэмпіянату свету па хакеі. Асноўны фундатар — Інвестыцыйны фонд Узброеных Сілаў Дзяржавы Катар. Аб'ём катарскіх інвестыцый не паведамляецца.
Як адзначае TUT.by, ёсць верагоднасць, што падрабязнасці мы даведаемся ў бліжэйшыя дні, калі Аляксандр Лукашэнка наведае Катар.