У цягніку Жыткавічы-Калінкавічы адбыўся пажар (фота)

Пажар адбыўся прыкладна ў 17.00 26 кастрычніка. На месца здарэння — перагон Брынёва — Старушкі — выязджала шэсць пажарных машын. Агнём быў поўнасцю ахоплены трэці вагон.

Тушэнне пажару заняло 1,5 гадзіны.  Ніхто не пацярпеў. Ва ўсім цягніку ехалі чатыры пасажыры, прычым у іншых вагонах. Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне. З-за надзвычайнага здарэння адбылася затрымка ў руху двух саставаў, паведамляе БелаПАН.